Святлана Алексіевіч патрапіла ў лік 50 самых паспяховых жанчын, якім за 50, паводле версіі Forbes

Forbes уключыў яе ў паўсотню такіх жанчын з рэгіёна EMEA (Еўропа, Блізкі Усход і Афрыка). У матывацыйным апісанні на сайце часопіса згадваецца роля Алексіевіч і як творцы, і як грамадскай дзяячкі.

18.01.2022 / 17:07

Фота: Christian Charisius / DPA

У 2015 годзе Алексіевіч стала першай жанчынай з Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Яе творы пра савецкае і постсавецкае жыццё атрымалі высокую ацэнку за тое, што яны засяроджаныя на асобе і глыбіннай чалавечнасці людзей у крызісных сітуацыях.

Згадваецца пра ўдзел Алексіевіч у 2020 годзе ў працы Каардынацыйнай Рады, пра тое, што яна адзіная з яе асноўнага складу не была арыштаваная, але восенню 2020 года з'ехала з Беларусі ў Германію.

Газета Лукашэнкі назвала Алексіевіч «больной женщиной» і «старой дурой»

Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м

Nashaniva.com