Мінздароўя: За суткі — 1387 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1387 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1363 чалавекі.

19.01.2022 / 14:50

Учора паведамлялася пра 1064 выпадкі.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 719 485 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 712 239 пацыентаў.

За мінулыя суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час — 5 866), выкананыя 31 543 тэсты.

Nashaniva.com