Нямецкая разумная машына цяпер можа не толькі абганяць бульбу, але і палоць яе

Нямецкая фірма Lemken навучыла свой культыватар пад назвай Steketee адрозніваць культурныя расліны ад пустазелля. Новая опцыя гарантуе добры вынік нават на густа засеяных і моцна засмечаных пустазеллем дзялках.

19.01.2022 / 23:24

Сутнасць навацыі такая: у камп'ютар IC-Weeder AI унеслі ключавыя прыкметы культурных раслін. У выпадку з цукровымі буракамі, напрыклад, расліны ўручную маркіраваліся на кожнай са стадый развіцця, а потым атрыманая інфармацыя заносілася ў базу звестак. 

Сутыкаючыся з нейкім парасткам на сваім шляху, машына ідэнтыфікуе яго з улікам колеру, тэкстуры, размяшчэння лісця, формы і памеру расліны. Карацей, усяго, што ўнесена ў яе праграму. Каэфіцыент дакладнай ідэнтыфікацыі раслін перавышае 95%.

Калі ж расліна аказваецца «некультурнай», то тады серпападобныя нажы з пнеўматычным прывадам робяць праполку, выдаляючы яе. 

Гэтая машына з шырынёй захопу ў 3 метры паступіць у продаж ужо ў 2022 годзе.

Чытайце таксама:

У Вялікабрытаніі робаты полюць палі ўдарамі току

Nashaniva.com