У Магілёве трохгадовы хлопчык пагуляўся з запальнічкай — згарэў пакой

Здарэнне адбылося раніцай 18 студзеня на вуліцы Крупскай.

20.01.2022 / 09:15

Фота СК

Дома знаходзілася 29-гадовая жанчына разам з трохгадовым сынам.

Хлопчык знайшоў у шафе запальнічку ў выглядзе пісталета. Праз нейкі час гульня з небяспечнай цацкай прывяла да ўзгарання мэблі. Спалохаўшыся, малы стаў клікаць маму.

Жанчына з дзіцём выбраліся з памяшкання, а пажарныя патушылі агонь.

Nashaniva.com