На мяжы затрымалі жыхара Ліды Дзмітрыя Трафімчыка
Дзмітрыя Трафімчыка затрымалі пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы, абвінавачанне — распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі (арт.19.11 КаАП).
20.01.2022 / 20:47
«Пакаяннае» відэа з затрыманым з'явілася ў адным з тэлеграм-каналаў сілавікоў. Там паведамляецца, што ён удзельнічаў у пратэстах у Лідзе і яго затрымалі па крымінальнай справе. Па якой — не ўдакладняецца.