Затрыманні нелегалаў на мяжы з Польшчай не спыняюцца

Польская памежная ахова паведаміла ў Твітары, што ўчора і сёння ўначы ёй былі затрыманыя 17 нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі.

23.01.2022 / 12:22

Паводле інфармацыі ведамства, учора беларуска-польскую мяжу нелегальна спрабавалі перайсці два камерунцы, два гвінейцы, ганец і кубінец. Яны разрэзалі дрот і былі затрыманыя.

Акрамя таго, сёння пасля паўночы арыштавалі яшчэ адну групу мігрантаў, якая складалася з 11 грамадзян Ірака.

Nashaniva.com