У краме асобна пазначылі сацыяльна значныя прадукты ФОТАФАКТ
Некаторыя віды мяса ў «Кароне» цяпер пазначаныя на вітрыне як «сацыяльна значныя», заўважыў Onliner.by. Гэта тыя самыя прадукты, на якія пенсіянеры, шматдзетныя сем'і і маламаёмасныя беларусы могуць атрымаць зніжку 10%.
24.01.2022 / 13:26
Сацыяльная зніжка распаўсюджваецца на пералік тавараў з 29 пазіцый. Але спецыяльныя таблічкі Onliner выявіў толькі ў мясным аддзеле. Можна меркаваць, што менавіта наконт мясных прадуктаў пакупнікі задаюць больш за ўсё пытанняў.
Такім чынам, што можна купіць са зніжкай? Як сацыяльна значны тавар пазначаны, напрыклад, паўфабрыкат са свініны «Грудзінка «Вясковая»» на костцы — ён прадаецца за 9 рублёў 63 капейкі.
Набор для халадца «Сялянскі» таксама аддадуць танней на 10%. Стандартная цана — 5 рублёў 10 капеек за кілаграм.
Як асабліва значны для людзей прадукт цяпер прадаецца і ялавічына 2-га гатунку. Кошт — 9 рублёў 60 капеек. На мясе, даражэйшым за 10 рублёў, цэннікі звычайныя.
у дакуменце ад МАРГ гаворыцца, што сацыяльная зніжка даступная пры набыцці ялавічыны і свініны (акрамя бескасцёвага мяса), а таксама мяса курэй, у тым ліку куранят-бройлераў, астуджанага або замарожанага, у тушках. Ёсць нюансы і ў дачыненні да іншых прадуктаў.