У Лідзе на пажары пацярпела двухмесячнае дзіця
24 студзеня ў двухкватэрным жылым доме на вуліцы Лупава ў Лідзе адбыўся пажар, паведамляе прэс-служба МНС. Пацярпела гаспадыня адной з кватэр і яе двухмесячнае дзіця.
24.01.2022 / 19:00
Фота: МНС.
Супрацоўнікі МНС высветлілі, што гаспадыня кватэры, жанчына 1987 года нараджэння, знаходзілася на верандзе, калі адчула пах гарэлага. Яна забегла ў пакой, схапіла сына, выбегла ў двор і звярнулася па дапамогу да суседзяў. Тыя выклікалі «хуткую дапамогу» і МНС.
Маці і дзіця шпіталізаваныя, хлопчык атрымаў апёкі 8% цела. Суседняя кватэра не пацярпела.
Як мяркуюць, пажар пачаўся з-за неасцярожнага выкарыстання свечкі.