Байдэн, Джонсан і лідары краін ЕС абмеркавалі беспрэцэдэнтны пакет санкцый супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, а таксама лідары шэрагу еўрапейскіх краін абмеркавалі развіццё сітуацыі вакол Украіны, у тым ліку санкцыйныя захады супраць Расіі на выпадак эскалацыі канфлікту. Пра гэта паведамляе The Mirror.

25.01.2022 / 08:16

Фота Getty Images

Палітыкі ў рэжыме анлайн абмеркавалі намаганні ў стрымліванні «расійскай агрэсіі», у тым ліку шляхам падрыхтоўкі сур'ёзных эканамічных санкцый для Масквы і ўмацавання абароны ўсходняга фланга NATO.

Па выніках сустрэчы было вырашана, што ў выпадку ўварвання ва Украіну супраць Расіі неабходна ўвесці «беспрэцэдэнтны пакет санкцый».

Пры гэтым лідары падкрэслілі, што дыпламатычныя перамовы з'яўляюцца першачарговай задачай.

«Яны таксама пагадзіліся з тым, што міжнародная супольнасць не павінна трываць ніякіх дзеянняў, якія падрываюць суверэнітэт Украіны», — дадалі ў прэс-службе брытанскага прэм'ера.