У Віцебску аварыя з удзелам маршруткі, пацярпелі пасажыры

Увечары ў аўторак у Віцебску ў аварыю трапіла маршрутка, пацярпелі пасажыры. Тры чалавекі ўзростам ад 29 да 44 гадоў атрымалі пашкоджанні, іх адвезлі ў бальніцу.

25.01.2022 / 23:43

Як паведамляе віцебскае ДАІ, 35-гадовы кіроўца Mercedes Benz пры пад'ездзе да скрыжавання не вытрымаў бяспечную дыстанцыю, у выніку чаго маршрутнае таксі наехала на аўтамабіль Lexus, які стаяў наперадзе.

Nashaniva.com