На Алену Гнаўк завялі яшчэ дзве крымінальныя справы
Сёння брэсцкая пенсіянерка Алена Гнаўк мусіла вызваліцца з Пружанскага ІЧУ пасля 15 сутак арышту. Але жанчына так і не выйшла. Следчыя патэлефанавалі сваякам і паведамілі, што на яе заведзеныя новыя крымінальныя справы.
26.01.2022 / 17:33
На падставе адной з заведзеных спраў пенсіянерка застанецца ў ІЧУ яшчэ на тры дні, а што будзе далей, пакуль ніхто не ведае.
Крымінальныя справы на Гнаўк заведзеныя па частцы 2 артыкула 367 («паклёп на прэзідэнта РБ») і артыкулу 369 («абраза прадстаўніка ўлады»).
На пачатку мая мінулага года Гнаўк асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі. Сумарна, такім чынам брэсцкай актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Але і пасля таго яна неаднаразова затрымлівалася і падвяргалася розным дадатковым пакаранням. Гэтым разам яе пасадзілі на 15 сутак за парушэнне рэжыму «хатняй хіміі».