Пуцін у Пецярбургу ўшанаваў памяць загінулых у блакаду. Усім астатнім уваход на могілкі перакрылі ФОТАФАКТ
27 студзеня, у 78-ю гадавіну зняцця блакады Ленінграда, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведаў Піскароўскія мемарыяльныя могілкі ў Пецярбургу.
27.01.2022 / 14:35
Фота ТАСС
Там ён усклаў вянок да падножжа манумента «Маці-Радзіма» і кветкі да брацкай магілы, дзе пахаваны яго старэйшы брат, што памёр дзіцём у блакаду.
Пакуль кіраўнік Расіі быў на могілках, для астатніх ўваход туды быў закрыты. Напрыклад, на могілкі не пусцілі 89-гадовую мясцовую жыхарку, якая перажыла блакаду, піша meduza.io.