Генпракуратура звязала генацыд з падзеямі 2020 года ў Беларусі

Ведамства ў сваіх матэрыялах указвае на сувязь генацыду насельніцтва Беларусі ў часы ВАВ з падзеямі 2020 года.

27.01.2022 / 15:38

Пра гэта заявіў кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе Валерый Талкачоў, піша БелТА.

«У матэрыялах асветленыя не толькі планы нацысцкай Германіі па ажыццяўленні генацыду, дзейнасць калабаранцкіх і нацыяналістычных фармаванняў, але адлюстраваная страшная сувязь часоў, калі ў 2020 годзе Беларусь ізноў сутыкнулася з праявамі экстрэмізму і тэрарызму пад нацысцкай сімволікай», — заявіў Талкачоў.

Ён таксама назваў падзеі 2020-га спробай дзяржаўнага перавароту. 

«Фактычна мы ўбачылі, што арганізатары, натхняльнікі дэстабілізацыі і звяржэння ўлады — гэта ў большасці сваёй палітычныя эліты дзяржаў, адкуль да нас у XX стагоддзі прыйшоў фашызм», — сказаў прадстаўнік пракуратуры.

Nashaniva.com