У Брэсце затрымалі сутэнёра

На 43-гадовага жыхара абласнога цэнтра выйшлі аператыўнікі. У канцы мінулага года мужчына пазнаёміўся ў сацсетцы з 42-гадовай жанчынай і ўгаварыў яе заняцца прастытуцыяй.

28.01.2022 / 11:01

Берасцеец самастойна знаходзіў кліентаў, стварыўшы ў інтэрнэце тэматычную старонку. На сваім аўтамабілі ён вазіў жанчыну на сустрэчы і дзяліў з ёй грошы, атрыманыя ад незаконнай дзейнасці.

Падчас чарговай сустрэчы з кліентам сутэнёра затрымалі. Заведзеная крымінальная справа за ўцягванне ў заняцце прастытуцыяй.

Фігурант раней судзімы за крадзеж, яго пратэжэ — за незаконны абарот наркотыкаў.

Nashaniva.com