У суботу ў войску — вайсковая прысяга

Яе прымуць больш за дзевяць тысяч навабранцаў Узброеных сіл.

07.08.2009 / 11:16

Больш за 9 тысяч ваеннаслужачых, прызваных ва Узброеныя сілы на тэрміновую вайсковую службу ў рэзерве ў ліпені 2009 года, прымуць прысягу.

Урачыстыя цырымоніі адбудуцца ў злучэннях і вайсковых часцях 8 жніўня. Пра гэта паведаміла прэс‑служба Міністэрства абароны Беларусі.

Усяго ў ходзе летняга прызыву 2009 года ва Узброеныя сілы, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні накіраваны прыкладна 10 тысяч прызыўнікоў, яшчэ амаль 2 тысячы будуць праходзіць службу ў рэзерве.

БелаПАН