Папулярны твітар-блогер Gypsynkov усё ж затрыманы

ГУБАЗіК апублікаваў відэа з затрыманым аўтарам твітэр-акаўнта Gypsynkov, звярнула ўвагу «Медыязона». 

29.01.2022 / 20:36

Скрын відэа

На відэа Міхаіл Цыганкоў кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах і «скідаў інфармацыю аб перамяшчэнні сілавікоў».

Асобу затрыманага з відэа ГУБАЗіК «Медыязоне» пацвердзіў чалавек, які ведае, як выглядае Цыганкоў.

На відэа блогер кажа, што зараз працуе праграмістам у EPAM, а ў жніўні 2020 года наведваў пратэсныя маршы.

«Быў у чаце Infopoint, скідаў інфармацыю аб перамяшчэнні сілавікоў. У гэтым чаце таксама былі Матолька, Пуціла і Белавус. У цяперашні момант затрыманы супрацоўнікамі міліцыі», ‒ кажа Цыганкоў на камеру.

Цыганкоў вёў папулярны твітар-акаўнт Gypsynkov, жарты з якога разыходзіліся па ўсяму Байнэту.

Пра яго затрыманне паведамляла ўчора «Вясна». Але пасля гэтага ў акаўнце Gypsynkov з’явіліся новыя допісы.

Пра што жартуе папулярны блогер Gypsynkov, пра затрыманне каторага паведамілі праваабаронцы

Nashaniva.com