«Калі вы хочаце проста здаць тэст, адкладзіце гэта» — кіраўніца Камітэта аховы здароўя Мінска пра чэргі
Алена Богдан пракаментавала масавыя чэргі да паліклінік, якія ўтварыліся сёння з самай раніцы.
31.01.2022 / 12:18
«Натуральна, гэта звязана з тым, што сёння першы працоўны дзень пасля выхадных, і на фоне росту захворвальнасці на ВРВЗ і каранавірус штама «амікрон», які таксама працякае ў большасці выпадкаў як вострая рэспіраторная інфекцыя, да адкрыцця нашых паліклінік у чырвоныя зоны звярнулася вялікая колькасць людзей».
«Зварот пацыентаў звязаны з наяўнасцю скаргаў і жаданнем здаць ПЛР-тэст. Вялікая просьба, калі вы сёння хочаце проста здаць тэст, адкладзіце гэта, калі ласка, на другую палову дня ці на заўтра—паслязаўтра», — сказала Алена Богдан.