Рэцэпт на выходныя: шакаладнае пячэнне з апельсінам
Гэтую страву проста і лёгка рабіць. Можна выпякаць такое пячэнне разам з дзецьмі, каб навучыць іх азам кулінарыі.
06.02.2022 / 08:31
Фота BBC Food.
Каб зрабіць шакаладнае пячэнне з апельсінам, вам спатрэбіцца:
- 100 грамаў масла (каб стала мяккае пры пакаёвай тэмпературы) + трохі масла, каб змазаць форму
- 100 грамаў трысняговага цукру (можна замяніць на любы іншы цукар)
- 1 курынае яйка
- цэдра з 1 апельсіна
- 50 грамаў малочнага шакаладу (трэба пакрышыць яго на дробныя кавалкі)
- 275 грамаў мукі
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце бляхі для выпякання і змажце іх маслам (не алеем, а маслам!).
- Пакладзіце 100 грамаў масла ў міску і ўзбівайце яго драўлянай лыжкай ці ручным міксерам-узбівалкай, пакуль масла не стане зусім мяккім. Дадайце цукар і зноў узбівайце масла, пакуль яно не набудзе вельмі крэмавую кансістэнцыю.
- Трохі ўзбіце яйка і дадайце яго ў сумесь. Перамяшайце яе, пакуль сумесь не стане аднароднай. Дадайце ў сумесь цэдру апельсіна, шакалад і муку, старанна перамяшайце. Рукамі сфарміруйце з цеста шар.
- Падзяліце цеста на чатыры часткі і раскачайце кожную з іх у форме каўбасы — яе памер складзе прыкладна 10 см удоўжкі і 4 см ушыркі. Падзяліце кожную з «каўбас» на 6 частак, у выніку вы атрымаеце 24 пячэнні, кожнае з якіх павінна мець круглую форму. Трохі прыцісніце пячэнні і перамясціце іх на бляху для выпякання.
- Выпякайце пячэнні хвілін 10—12 ці пакуль яны не стануць залатымі па краях. Асцярожна здыміце пячэнне з бляхі.
Смачна есці!