Мінздароўя: Ранішнія чэргі ў паліклініках не звязаныя з ростам колькасці выпадкаў «амікрона»

Ранішнія чэргі ў паліклініках не звязаныя з ростам колькасці выпадкаў заражэння «амікронам». Пра гэта заявіла сёння на брыфінгу намесніца міністра аховы здароўя Алена Краткова. 

31.01.2022 / 16:25

Па словах Кратковай, чэргі ў паліклініках былі выкліканыя жаданнем вялікай колькасці грамадзян прайсці тэст на інфекцыю ў ранішнія гадзіны.

«На цяперашні момант чэргаў у паліклініках не назіраецца», — сказала намесніца міністра. Брыфінг скончыўся ў 13 гадзін, і пра чэргі пісалі паведамленні ці не з усёй краіны. 

Чытайце таксама:

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

«Калі вы хочаце проста здаць тэст, адкладзіце гэта» — кіраўніца Камітэта аховы здароўя Мінска пра чэргі

Доктар-інфекцыяніст на брыфінгу Мінздароўя: Калі вы па-наплявацельску ставіцеся да навакольных, родных, то можаце не насіць маскі

Nashaniva.com