За год колькасць беларусаў, якія атрымалі расійскія пашпарты, вырасла амаль ў 2,5 разу
Па выніках 2021 года 24539 грамадзян Беларусі атрымалі пашпарт РФ.
01.02.2022 / 14:30
Пра гэта кажа афіцыйная статыстыка МУС РФ, на якую звярнуў увагу тэлеграм-канал Banki24.
У мінулыя гады прыток новых грамадзян Расіі з Беларусі быў слабейшым: 3582 чалавекі ў 2016 годзе, 4092 — у 2017-м, 4708 — у 2018-м, 5043 — у 2019-м, і 10539 чалавек летась.
Таксама паведамляецца, што 32485 беларусаў маюць від на жыхарства ў Расіі.