Падчас рэферэндуму грамадскі парадак на ўчастках будуць падтрымліваць «дружыннікі»
Так званыя народныя дружыны будуць дапамагаць міліцыянерам. Пра гэта паведамляе ЦВК Беларусі.
01.02.2022 / 19:51
«МУС будзе забяспечваць грамадскі парадак традыцыйна на ўсіх участках для галасавання. Акрамя гэтага, дамовіліся, што работнікі органаў унутраных спраў могуць прыцягваць добраахвотныя народныя дружыны. Гэта нармальная практыка, і, натуральна, яны будуць забяспечваць ахову грамадскага правапарадку як у перыяд датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень»,
— паведаміў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.