Пуцін назваў місіяй Расіі ўмацаванне «рускага свету»
Місія Расіі ў свеце — умацаванне, развіццё рускага свету і павышэнне яго прывабнасці як для саміх расіян, так і для грамадзян іншых краін, сказаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін на цырымоніі ўручэння найвышэйшых дзяржаўных узнагарод.
02.02.2022 / 16:55
Фота: ТАСС
«Ён такі шматаблічны — рускі свет, велізарны. Не мы яго стваралі. Наша місія заключаецца ў тым, каб умацоўваць яго, развіваць і рабіць яго прывабным для нашых грамадзян, для ўсяго свету», — сказаў прэзідэнт Расіі.