У Беларусь прыехаў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу
У Беларусь прыбыла расійская ваенная дэлегацыя на чале з міністрам абароны, генералам арміі Сяргеем Шайгу.
03.02.2022 / 11:01
З кіраўнікамі вайсковых ведамстваў Беларусі і Расіі сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка.
Паведамляецца, што міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу возьмуць удзел у назіранні за паказам практычных дзеянняў войскаў у рамках адпрацоўкі элемента этапу падрыхтоўкі да праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.
Таксама падчас візіту расійская ваенная дэлегацыя наведае мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».