Фэйкавы ліст з загадам арганізаваць «дыялогавую пляцоўку» прыйшоў у гімназію Рэчыцы. Там падпарадкаваліся

З фэйкавай электроннай пошты быў дасланы ліст у гімназію Рэчыцы з патрабаваннем арганізаваць цягам дня «дыялогавую пляцоўку» па зменах у Канстытуцыю на 5-7 чалавек (з удзелам адміністрацыі ўстановы).

04.02.2022 / 14:42

Паведамлялася, што на мерапрыемстве павінна была прысутнічаць дзяржаўная сімволіка. 

Прайшло менш чым тры гадзіны, як супрацоўнікі ўстановы адукацыі даслалі фотасправаздачу праведзенага мерапрыемства, паведамляюць праваабаронцы.

Аналагічнае мерапрыемства правялі і ў адной з мінскіх школ.

Беларус з фэйкавай пошты разаслаў у школы лісты з патрабаваннем правесці абмеркаванне Канстытуцыі. І атрымаў справаздачу

Nashaniva.com