Справу Юліі Гарачка накіравалі ў суд. Яе абвінавачваюць у аплаце штрафаў

Пракуратура Мінска перадала ў Мінскі гарадскі суд справу актывісткі грамадскай арганізацыі «Наш дом» Юліі Гарачка. Яе абвінавачваюць ў падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

04.02.2022 / 16:30

Паводле матэрыялаў справы, Юлія «ад імя арганізацыі «Наш Дом» са жніўня 2020 года па 14 ліпеня 2021 года разам з іншымі асобамі ажыццяўляла кампенсацыю і аплату штрафаў, паслуг адвакатаў, дзяржаўных пошлін і іншых выдаткаў, звязаных з разглядам адміністрацыйных і крымінальных справаў экстрэмісцкай скіраванасці».

Дапамогу атрымалі не меней за 178 чалавек, а агульная сума перавысіла 141 тысячу рублёў.

За кратамі Юлія знаходзіцца амаль 7 месяцаў. 

Nashaniva.com