Супраць Паўла Латушкі распачалі чарговую справу

Дэпартамент фінансавых расследаванняў распачаў крымінальную справу ў дачыненні да Паўла Латушкі

04.02.2022 / 16:42

Паведамляецца, што органамі фінансавых расследаванняў КДК падчас правядзення праверачных мерапрыемстваў па кантролі за расходаваннем бюджэтных сродкаў, накіраваных на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў, устаноўленыя факты парушэння парадку фінансавання шэрагу кінапраектаў за кошт сродкаў бюджэту.

«Падчас праверачных мерапрыемстваў ад аднаго з кіраўнікоў беларускай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю кіна- і відэапрадукцыі, паступіла яўка з павіннай аб перадачы ў 2012 годзе хабару Паўлу Латушку, які займаў на той момант пасаду міністра культуры, памерам 10 000 даляраў. У выніку было спрыяльна вырашанае пытанне аб уключэнні адпаведнага кінапраекта ў план фінансавання вытворчасці фільмаў на 2012-2013 гады», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры. 

Такім чынам, у дачыненні да Паўла Латушкі заведзеная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 430 КК.

На Латушку таксама распачатыя іншыя справы:

— стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса);

— змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса);

— заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь або да ўчынення злачынстваў супраць дзяржавы (па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса);

— замах на акт тэрарызму (ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса).

Чытайце таксама:

Супраць Латушкі распачалі справу аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Нібыта 8 год таму ён незаконна прафінансаваў фільмы

Пракуратура завяла крыміналку на Латушку за правальны фільм. Але падазраваным можа быць не толькі ён

Nashaniva.com