Антыкавідныя захады, мора святла і пратэсты каля кітайскай амбасады. Якім мы запомнім адкрыццё пекінскай Алімпіяды ФОТА
У Пекіне адкрылі Алімпіяду-2022. Зімовыя гульні сабралі спартоўцаў з 95 краін, за якімі мы будзем назіраць да 20 лютага.
04.02.2022 / 18:42
Фота: beijing2022 / Instagram.
Цырымонію адкрыцця прыняў стадыён «Птушынае гняздо», пабудаваны яшчэ да летняй Алімпіяды-2008.
Аднак леташняя Алімпіяда праходзіць зусім у іншых умовах — узяць хаця б пандэмію кавіду.
Ужо ходзяць легенды пра строгія меры кітайскіх уладаў, якія абавязалі атлетаў і дапаможны персанал на Гульнях насіць маскі і штодзень тэставацца на кавід. Не абышлося без масак і на цырымоніі адкрыцця. Праўда, зусім не ўсе спартоўцы захоўвалі сацыяльную дыстанцыю.
Зборная Кітая. Фота: beijing2022 / Instagram.
Тыя, хто бачыў цырымонію адкрыцця Алімпіядзы ў Токіа ў мінулым годзе, памятаюць пустыя трыбуны. Сапраўды, у той раз праз небяспеку кавіду за адкрыццём назіралі толькі 950 афіцыйных асобаў.
У гэты раз арганізатары вырашылі запоўніць трыбуны ўжо на 30%, і гэта — важны знак вяртання да нармальнага жыцця.
Што да самой цырымоніі, то арганізатары паказалі ўражваючае шоў з мноствам светавых і лазерных інсталяцый. Вось, напрыклад, кветка, якая сімвалізуе вясну ў культурах Усходняй Азіі.
Фота: olympics / Instagram.
Было там і запамінальнае лазернае шоў у гіганцкім кубе з льда.
Фота: olympics / Instagram.
Алімпійскі дэвіз «Хутчэй, вышэй, мацней — разам» асвятляе шлях алімпійскага сцяга на стадыёне. Фота: olympics / Instagram.
Пасля шоў пачаўся парад спартоўцаў.
Беларуская дэлегацыя. Фота: olympicteamby / Instagram.
Каларытны спартовец з Амерыканскага Самоа. Фота: nbcphiladelphia / Instagram.
Яркія канадцы: Фота: athlete365 / Instagram.
Кульмінацыя цырымоніі — запальванне алімпійскага агню. У гэты раз алімпійскі факел размясцілі ў цэнтры велізарнай сняжынкі, што сабрала ў сябе назвы шматлікіх краін свету.
Фота: beijing2022 / Instagram.
Напрыканцы цырымоніі кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін абвясціў Гульні адкрытымі. Яны працягнуцца да 20 лютага.
Але ж афіцыйны пачатак Алімпіяды не абышоўся без скандалаў. Сотні бежанцаў з Тыбета выйшлі сёння на мітынг перад кітайскім пасольствам у Нью-Дэлі з пратэстам супраць Гульняў і з патрабаваннем свабоды Тыбета ад Кітая.
Фота: VOA Tibetan / Instagram.