БЕЛ Ł РУС

Здароўе

У Жлобіне на БМЗ успышка каранавіруса, захварэлі больш за 300 работнікаў

5.02.2022 / 14:47

Nashaniva.com

У Жлобіне на Беларускім металургічным заводзе ўспышка каронавіруса. Па стане на 3 лютага сярод супрацоўнікаў завода былі зарэгістраваныя больш за 300 пацыентаў з пацверджаным COVID-19. Пра гэта паведаміла начальнік медсанчасткі БМЗ Святлана Зак, перадае БелТА.

 

Фота Віктара Талочкі.

У сувязі з гэтай сітуацыяй гендырэктар прадпрыемства падпісаў загад, паводле якога работнікі прадпрыемства могуць застацца дома без бальнічнага да трох дзён з захаваннем 80% заробку. Сысці на такі бальнічны работнік можа па рашэнні кіраўніка структурнага падраздзялення з улікам вытворчай абстаноўкі.

Нагадаем, 31 студзеня ў Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што ў сувязі з хваробай работнікі могуць да трох дзён заставацца дома без прадастаўлення бальнічнага, калі на гэта дасць дазвол працадаўца. Пры гэтым у Мінпрацы паведамілі, што рашэнне аб аплаце такога бальнічнага можа быць прадугледжана калектыўнай дамовай, іншымі лакальнымі прававымі актамі арганізацыі. Выключэннем з'яўляюцца бюджэтныя арганізацыі.

Чытайце таксама:

8231 — Мінздароўя зноў зафіксавала рэкорд сутачных выпадкаў каранавіруса

Як лячыць амікрон у хатніх умовах? Запісалі парады доктара Мартава

Як звязанае разняволенне афіцыйнай кавіднай статыстыкі з рэферэндумам па Канстытуцыі?

Чаму так рэзка вырасла колькасць выпадкаў каранавіруса? Вось што адказалі ў Мінздароўя

«Хто мне дасць бальнічны з тэмпературай 37?» Расказваем, як працуюць беларусы ў разгар «амікрона»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула