Пяскоў пракаментаваў словы Лукашэнкі пра абяцанае званне палкоўніка ад Пуціна

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на пытанне журналістаў аб чаканні Аляксандрам Лукашэнкам звання палкоўніка, паведаміў, што Уладзімір Пуцін не мае права прысвойваць званні ва Узброеных сілах іншай краіны.

07.02.2022 / 13:13

У інтэрв'ю Уладзіміру Салаўёву Лукашэнка расказаў, што служыў у савецкай арміі і пажартаваў, што да гэтага часу чакае званне палкоўніка.

«Бо Уладзімір Пуцін з'яўляецца прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі, а Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца прэзідэнтам і грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, і гэта дзве розныя краіны. І прэзідэнт Расійскай Федэрацыі не мае права прысвойваць воінскія званні ва Узброеных сілах іншай дзяржавы», — цытуе словы Пяскова ria.ru.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сказаў Салаўёву, што Пуцін абяцаў яму званне палкоўніка, але не прысвоіў

Nashaniva.com