У ДТЗ за выхадныя загінулі 16 чалавек

10.08.2009 / 16:27

Шасцігадовы хлопчык, жыхар сталіцы, загінуў у выніку дарожна‑транспартнага здарэння ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, трагедыя адбылася ўвечары 9 жніўня ў вёсцы Кароліна. На дзіця, якое знаходзілася на праезнай частцы, учыніў наезд аўтамабіль «Таёта», якім кіравала 27‑гадовая мінчанка.

Увечары 8 жніўня ў Драгічыне (Брэсцкая вобласць) скутэр, якім кіраваў 16‑гадовы вучань 10‑класа, перакуліўся на праезнай частцы. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў падлетак памёр на наступны дзень у бальніцы.

Усяго за мінулыя выхадныя ў Беларусі зарэгістравана 49 ДТЗ, у якіх 16 чалавек загінулі і 58 — атрымалі раненні.