Cтаршыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША патэлефанаваў начальніку Генштаба Беларусі
Міністэрства абароны паведаміла, што сёння па ініцыятыве амерыканскага боку адбылася тэлефонная размова начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сілаў Беларусі генерал-маёра Віктара Гулевіча са старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сілаў ЗША Марка Мілі.
10.02.2022 / 19:36
Дэталяў размовы пакуль што не падаюць, кажуць толькі, што падчас яе бакі «абмеркавалі пытанні бяспекі».
Амерыканскі бок таксама паведаміў пра гэтую размову, але асаблівых падрабязнасцяў і ён не даў.
Пра гэта напісала агенцтва Reuters са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны ЗША.
Паведамляецца, што размова амерыканскага і беларускага высокапастаўленых вайскоўцаў адбылася ў той момант, калі Расія праводзіць вайсковыя вучэнні ў Беларусі і на Чорным моры пасля канцэнтрацыі сваіх войскаў ля межаў Украіны.
«Тэлефонны званок спрыяў камунікацыі паміж абодвума вайсковымі кіраўнікамі, каб зменшыць імавернасць памылак і ацаніць перспектыву еўрапейскай бяспекі», — заявіў палкоўнік Дэйв Батлер, прэс-сакратар старшыні Абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША.