Нацыянальны аэрапорт хочуць перабудаваць. З'явіліся рэндары

Архітэктурную канцэпцыю перспектыўнага развіцця Нацыянальнага аэрапорта Мінск падрыхтаваў Інстытут «Белдзяржпраект». Праект прадугледжвае будаўніцтва новых пасажырскіх тэрміналаў, паляпшэнне лагістыкі і не толькі.

11.02.2022 / 15:41

Глабальна гэтая канцэпцыя прадугледжвае развіццё горада-аэрапорта: вакол яго будзе развівацца бізнэс-горад з паркінгамі, гасцініцай, офісамі, выставачным і гандлёвым цэнтрамі. А для паляпшэння лагістыкі плануецца арганізаваць чыгуначную камунікацыю паміж Мінскам і Нацыянальным аэрапортам.

Мяркуецца, што рэалізоўваць праект будуць паступова, у адпаведнасці з чэргамі будаўніцтва запланаваных аб'ектаў.

Nashaniva.com