Амбасада ЗША ва Украіне пераязджае з Кіева ў Львоў

ЗША вырашылі часова перавесці сваё пасольства ў Украіне з Кіева ў Львоў з-за боязі ваеннай эскалацыі з боку Расеі. Пра гэта гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

14.02.2022 / 22:43

Фота: PromesaStudio / depositphotos.com

Блінкен адзначыў, што ЗША працягваюць працаваць над дээскалацыяй сітуацыі.

«Мы спадзяемся вярнуць нашых супрацоўнікаў у амбасаду, як толькі дазволяць умовы», — заявіў дзяржсакратар ЗША. Ён таксама заклікаў амерыканцаў, якія знаходзяцца ў Украіне, вярнуцца ў ЗША.

Акрамя таго, выданне The Wall Street Journal піша са спасылкай на чыноўнікаў, што Дзярждэпартамэнт ЗША загадаў знішчыць у кіеўскай амбасадзе камп'ютары і сеткавае абсталяванне.

Nashaniva.com