Ідраку Мірзалізадэ забаранілі ўезд у Расію да 2035 года
Беларускі стэндап-комік Ідрак Мірзалізадэ не зможа трапіць у Расію да 2035 года. Менавіта такі ўстаноўлены яму «тэрмін непажаданасці знаходжання» ў Расіі.
15.02.2022 / 16:28
Як паведаміў ria.ru яго адвакат, устаноўлены менавіта такі «тэрмін непажаданасці знаходжання» ў РФ.
Увосень паводле пастановы суда Мірзалізадэ быў прысуджаны да 10 дзён арышту за распальванне міжнацыянальнай варожасці. Прычынай стаў жарт пра рускіх.
Сам Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане (паводле нацыянальнасці ён талыш), але вырас у Беларусі, скончыў універсітэт. У яго беларускі пашпарт. Пасля вучобы артыст пераехаў у Маскву, дзе зрабіў кар'еру ў камедыйных шоу і стэндапе.