Купалаўцы распачынаюць Тыдзень роднай мовы са свабодным доступам да спектакляў. Ён працягнецца да 21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага, але купалаўцы будуць святкаваць цэлы тыдзень і пачалі з сённяшняга дня. 7 дзён, з 15 па 21 лютага 24 гадзіны на дзень будзе свабодны доступ да спектакляў на ютуб-канале «Купалаўцы».

15.02.2022 / 22:00

У праграме Тыдня — Radziva Prudok, «Войцэк» і «Я» Рамана Падалякі, «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» і «Тутэйшыя» Мікалая Пінігіна. А таксама аўдыёпраект «1984» Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект «Я гавару», створаны самімі Купалаўцамі на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

Паказы спектакляў будуць бясплатныя, але пры жаданні на іх можна будзе набыць па спасылцы і ўваходны квіток. 

Nashaniva.com