Суд над Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко пачнецца 28 лютага
Стала вядома, калі пачнецца суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і начальнікам аддзела маркетынгу Андрэем Скурко.
16.02.2022 / 13:14
Справу будуць разглядаць з 28 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска, суддзя — Анжэла Касцюкевіч. Пачатак у 14:30, судовая зала 32.
Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко абвінавачваюць у «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асоб па папярэднім згаворы, у буйным памеры».
Нашы калегі знаходзіцца ў турме з 8 ліпеня 2021 года.
У той дзень затрымалі цэлую групу нашаніўцаў, тады ж адбыўся пагром у офісе, сайт быў заблакаваны.
Праваабаронцы прызналі Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко палітзняволенымі, абвінавачванні супраць іх лічаць палітычна матываванымі. Іх вызвалення запатрабавала Беларуская асацыяцыя журналістаў і міжнародныя журналісцкія саюзы.
За 2021 год крымінальныя справы на розных падставах былі заведзеныя супраць кіраўнікоў і журналістаў і іншых незалежных СМІ, у тым ліку Tut.by, БелаПАН, «Белсат», «Радыё Свабода».