У Маскве затрымалі вядомага блогера, палітолага Валерыя Салаўя

Спачатку паведамлялася, што Салаўя разам з сынам затрымалі як сведку па крымінальнай справе. Пасля ж, па звестках расійскіх СМІ, у дачыненні да яго распачалі справу па ч. 2 арт. 282 КК (узбуджэнне нянавісці альбо варожасці). Па гэтым артыкуле пагражае да 6 гадоў зняволення. 

16.02.2022 / 19:09

Цягам 11 гадоў Салавей быў прафесарам МГІМО, аднак пасля заканчэння кантракта ў 2019 годзе ён паведаміў, што кіраўніцтва ВНУ нібыта не захацела больш працаваць з ім, бо ён «вядзе антыдзяржаўную прапаганду» і «падрывае палітычную стабільнасць».

Пасля звальнення ўжо экс-прафесар неаднаразова рабіў гучныя заявы на грамадска-палітычныя тэмы. Ён вядомы сваімі незвычайнымі зводкамі пра здароўе першых асоб Расіі і неадназначнымі палітычнымі прагнозамі.

Nashaniva.com