Прафесарку, якая запісала зварот у падтрымку звольненага калегі, звальняюць з БДУ

Пра гэта Наталля Абрашына-Жадаева паведаміла ў Фэйсбуку. Яе запрасілі ў прафкам на дачу згоды на звальненне.

17.02.2022 / 14:58

Жанчына напісала, што ў галоўны корпус не паедзе і такой непавагі не заслужыла.

22 студзеня прафесарка кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ, доктар фізіка-матэматычных навук апублікавала зварот у абарону свайго звольненага калегі Максіма Шундалава.

«Мы жылі тут і будзем жыць. І хочам, каб была змяняльнасць улады, а не перапісванне Канстытуцыі па жаданні «аднаго». Колькі нашых грамадзян збегла з краіны, колькі сёння звальняюць, каб дагадзіць «аднаму».

Сёння вы прамаўчалі, а заўтра з вамі гэтак жа разлічацца. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць ці прыслугоўваць. Як кажуць: служыць Богу ці прыслугоўваць Юду!»

Nashaniva.com