МЗС Расіі апублікаваў тэкст ліста для ЗША па гарантыях бяспекі 

У ім 11 старонак. Арыгінал атрымаў пасол ЗША у РФ Майкл Саліван, паведамляе РБК.

17.02.2022 / 17:53

Асноўныя патрабаванні:

— Расія прапанавала ЗША выпрацаваць новае «ўраўненне бяспекі». Праблематыку ракет сярэдняй і меншай далёкасці Расія разглядае як неабходны кампанент новага «ўраўнення бяспекі» з ЗША;

— вывад усіх войскаў і ўзбраенняў ЗША з Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёва-ўсходняй Еўропы і краін Балтыі;

— Расія чакае ад ЗША і НАТА канкрэтных прапаноў аб змесце і формах юрыдычнай адмовы альянсу ад пашырэння на ўсход.

Nashaniva.com