БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Мінску пачынаюць рамонт моста на праспекце Жукава, што над чыгункай

18.02.2022 / 11:30

Nashaniva.com

У сталіцы пачынаецца капітальны рамонт пуцеправода на праспекце Жукава над чыгуначнымі рэйкамі. Там ужо ідуць падрыхтоўчыя працы.

З 1 сакавіка там зменіцца схема руху, расказаў «Мінск-навінам» прадстаўнік Гаррамбуда Сяргей Панеў.

Ён дадаў, што цалкам перакрываць мост не будуць, а сустрэчныя патокі будуць рухацца па адной палове пуцеправода, пакуль на другой будуць весці працы.

Першай закрыюць знешнюю частку пуцеправода, з боку ГЦ «Outleto».

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч паабяцаў, што мост адрамантуюць у сціслыя тэрміны, каб не ствараць шмат нязручнасцяў для гараджан.

Аднак рамонт ускладняецца з-за размяшчэння пуцеправода над чыгуначнымі рэйкамі. Таму вырашаецца пытанне аб прадастаўленні «вокнаў» для мостабудаўнікоў, гэтае пытанне абмяркоўваецца з прадстаўнікамі Белчыгункі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула