Гэтая блізкая для беларусаў краіна адкрываецца для непрышчэпленых з 1 сакавіка. З адной простай умовай
З 1 сакавіка непрышчэпленыя турысты ўсіх узростаў змогуць прыехаць у Ізраіль, здаўшы два ПЛР-тэсты на каранавірус, паведамляе мясцовае выданне Haaretz.
20.02.2022 / 19:05
Пасажыры ў аэрапорце Бен-Гурыона. Фота: Tomer Appelbaum
«Мы назіраем пастаяннае зніжэнне даных аб захворванні, таму прыйшоў час паступова адкрывацца», — перадае Haaretz словы прэм'ер-міністра краіны Нафталі Бенета.
Для ўезду непрышчэпленым прыйдзецца здаць ПЛР-тэст перад вылетам у Ізраіль, а затым пасля прылёту ў краіну.