Ландсбергіс аб працягу вучэнняў: Гэта павольная акупацыя тэрыторыі і дзяржавы Беларусь
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў рашэнне аб працягу беларуска-расійскіх вучэнняў. Учора міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што будзе працягнутая праверка cілаў рэагавання.
21.02.2022 / 13:17
Фота: Delfi.lt
Міністр падкрэсліў, што сітуацыя ў Беларусі «рэзка змянілася».
«[Калі] Беларусь дапускае выкарыстанне сваёй тэрыторыі для ваенных дзеянняў Расіі, дакладна гэтак жа мы павінны казаць пра санкцыі супраць беларускага рэжыму», — заявіў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
Па словах Ландсбергіса, рашэнне аб працягу расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі мяняе сітуацыю з бяспекай не толькі ва Украіне, але і ў краінах Балтыі і ў Польшчы.
«Вымушаныя прызнаць, што тое, што мы бачым — гэта вельмі павольная акупацыя тэрыторыі і дзяржавы Беларусь», — сказаў міністр.