Рэцэпт на выхадныя: сальтымбока — традыцыйная рымская страва

Saltimbocca alla romana — гэта традыцыйная страва рымскай кухні, вельмі простая ў прыгатаванні. Назва «сальтымбока» перакладаецца з італьянскай мовы як «скокні ў рот!», страву рэкамендуюць есці максімальна гарачай. Звычайна для сальтымбокі выкарыстоўваюць цяляціну, але ў нашым рэцэпце яна робіцца з больш традыцыйнай для беларусаў свініны. 

03.04.2022 / 09:53

Фота: BBC Food

Каб зрабіць сальтымбоку ала рамана, вам спатрэбіцца:

Для гарніру падрыхтуйце:

  1. Раскладзіце кожны кавалак філе на кухоннай дошцы і адбівайце яго малатком для мяса, пакуль яно не набудзе таўшчыню 5 мм.
  2. Пакладзіце зверху на кожны кавалак філе лісток шалфею, прыпраўце соллю і перцам, завярніце ў вяндліну.
  3. Насыпце муку ў шырокую талерку. Кладзіце туды па чарзе мясныя загатоўкі і абсыпайце іх мукой, але прыбірайце лішкі.
  4. Разагрэйце вялікую патэльню на сярэднім агні, дадайце алей. Смажце кожную з мясных загатовак 2-4 хвіліны на кожным баку, ці пакуль мяса не прапячэцца і вяндліна не стане хрусткай. Прыбярыце мяса з патэльні.
  5. Змясціце ў патэльню часнок, дадайце таматы чэры, фасолю і віно. Тушыце сумесь 4-5 хвілін, ці пакуль фасоля не стане мяккай. Падавайце мяса разам з гароднінай.

Рэцэпт на выхадныя: тры стравы з авакада

Рэцэпт на выходныя: пастухоў пірог 

Nashaniva.com