Расійскі сенатар: Расія прызнала «ДНР» і «ЛНР» у фактычных межах, а не ў заяўленых

Пра межы «ДНР» і ЛНР», прызнаных Пуціным, заявіў намеснік кіраўніка камітэта Савета Федэрацыі РФ па міжнародных справах, сенатар Андрэй Клімаў. Ён сказаў, што гаворка ідзе пра тыя межы, якія цяпер фактычна ўсталяваныя.

21.02.2022 / 23:57

Андрэй Клімаў адзначыў:

«Расія прызнае «ДНР» і «ЛНР» у межах, якія цяпер фактычна ўстаноўленыя, пытанне аб ратыфікацыі дагавораў аб дружбе і супрацоўніцтве з рэспублікамі будзе разгледжана Саветам Федэрацыі 22 лютага».

Калі гэта сапраўды так, то гэта можа сведчыць пра тое, што Пуцін на дадзены момант не зацікаўлены ў вядзенні паўнамаштабных ваенных дзеянняў, скіраваных на захоп новых тэрыторый, а вырашыў пакуль што толькі «легалізаваць» тое, што яму і так фактычна належала з 2014—2015 гадоў. 

Nashaniva.com