Мінпрыроды расказала, чаму загінуў 21 зубр у Гродзенскай вобласці

У студзені зубры праваліліся пад лёд на рацэ Мядзянка. Цяпер сталі вядомыя падрабязнасці.

22.02.2022 / 12:48

Зубры знаходзіліся ў складзе аднаго са статкаў Белавежскай мікрапапуляцыі (не менш за сто асобін). Жывёлы здзяйснялі сезонны міграцыйны пераход.

Калі спрабавалі перайсці раку Мядзянку, частка з іх правалілася пад лёд. Шырыня вадаёма — 50-70 метраў, глыбіня ў цэнтральнай частцы — каля двух метраў.

Паводле высноваў камісіі, прычына смерці — пераахаладжэнне.

Nashaniva.com