Расія напала на Украіну АНЛАЙН

Пуцін сёння ноччу заявіў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць Украіны. Мэтай назваў абарону людзей на Данбасе, «якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму». Ва Украіне ўведзена ваеннае становішча. Ракетна-бомбавыя ўдары нанесеныя па аб'ектах у Кіеве, Луцку, Івана-Франкоўску, Сумскай, Чаркаскай, Адэскай, Харкаўскай, Вінніцкай, Кіеўскай, Луганскай, Данецкай ды іншых абласцях Украіны. Украінскія памежнікі заяўляюць, што ўдары нанесеныя і з тэрыторыі Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «беларускія войскі не бяруць ніякага ўдзелу ў расійскай спецаперацыі». Але ўсклаў віну за вайну на Украіну і дэманстраваў лаяльнасць Расіі.

24.02.2022 / 07:50

Nashaniva.com