Латвія вымушана амністуе зняволеных

12.08.2009 / 15:17

1 500 вязняў латвійскіх турмаў, хутчэй за ўсё, хутка могуць выйсці на волю.

З верасня 2009 года ў бюджэце краіны папросту не застаецца сродкаў на аплату камунальных плацяжоў турмаў, харчаванне і іншыя штодзённыя патрэбы. Менавіта неабходнасцю зэканоміць 6 мільёнаў латаў тлумачыць урадавую ідэю зачыніць 3 турмы начальнік упраўлення местаў зняволення Латвіі Вісвалідс Пукітэ ў інтэрвью Latvijas Avīze.

«Толькі ў бліжэйшы час на ўтрыманне турмаў спатрэбіцца 3 мільёны латаў, аднак вельмі сумнеўна, што ва ўрада знойдуцца такія грошы. У такім выпадку праблемы будуць вельмі сур’езныя»,‑‑ адзначыў чыноўнік.

Паводле латвійскіх СМІ, яшчэ ў пачатку лета ў турмах Латвіі былі адзначаны хваляванні з‑за пагаршэння ўмоваў утрымання. Тады зняволяныя скардзіліся на змяншэнне порцый і пагаршэння якасці харчавання.

regnum.ru