Украіну бамбяць, а Лукашэнка будзе гуляць у хакей па раскладзе

Лукашэнка заявіў, што сёння, 24 лютага ў яго па раскладзе хакей, і ён пойдзе гуляць. 

24.02.2022 / 17:01

«У галоўнакамандуючага беларускай арміі сёння і заўтра хакей па раскладзе?» — задаў пытанне прапагандыст Ігар Тур.

«Абавязкова. Сёння ж чацвер? Трэніроўка сёння. Усё па раскладзе», — сказаў Лукашэнка.

У суботу Лукашэнка збіраецца катацца на лыжах у Раўбічах.

Nashaniva.com