Топ Wargaming падтрымаў уварванне ва Украіну, затым выдаліў пост. Кампанія з ім катэгарычна не пагадзілася

Як паведамляе dev.by, 24 лютага Сяргей Буркатоўскі, якога выданне называе крэатыўным дырэктарам Wargaming, напісаў у Фэйсбуку, што падтрымлівае «аперацыю УС РФ, ДНР і ЛНР». Амаль суткі пост чыталі і абмяркоўвалі. Аднак, сёння ён быў выдалены.

25.02.2022 / 14:32

«Сяргей сапраўды з'яўляецца супрацоўнікам кампаніі і выказаў сваё асабістае меркаванне, якое катэгарычна не супадае з пазіцыяй кампаніі. Усе нашы сілы цяпер кінутыя на аказанне дапамогі нашым 550+ кіеўскім калегам і іх сем'ям», — пракаментавалі сітуацыю ў кампаніі.

У каментарыях да паста Буркатоўскі пісаў, што яго сваякі жывуць у Горлаўцы (знаходзіцца ў Данецкай вобласці Украіны).

Сёння стала вядома, што старонку Буркатоўскага ў Facebook заблакіравалі.

Nashaniva.com