Трэці дзень вайны ва Украіне АНЛАЙН

Другі дзень вайны адзначыўся перш за ўсё тым, што пачалася бітва за сталіцу Украіны — Кіеў. Першыя ракеты на яго паляцелі пасля 4-й гадзіны ранку і да вечара небяспека ўзнікала зноў і зноў. Мэр Кіева Віталь Клічко прагназуе, што ноч і наступны дзень будуць вельмі цяжкімі. Акрамя сталіцы, баі, як і ў першы дзень, вяліся на поўдні, поўначы і ўсходзе Украіны, дыверсіі і налёты адзначаліся па ўсёй краіне. Дарогі і транспартныя сродкі забітыя ахвотнымі ўцячы ад вайны, чэргі на памежных пераходах. А ў свеце тым часам уводзяць усё новыя і новыя санкцыі супраць Масквы. 

26.02.2022 / 01:04

Nashaniva.com